Футбольных фанатаў караюць штрафамі за нацыянальную сімволіку

Футбольных фанатаў караюць штрафамі за нацыянальную сімволіку

У Барысаве працягваюцца суды над футбольнымі заўзятарамі, затрыманымі 12 кастрычніка на матчы зборных Беларусі і Македоніі. Суд карае іх штрафамі. Віталя Будзько і Змітра Хведарука аштрафавалі на 1 млн 800 тысяч рублёў кожнага (па 10 базавых велічыняў). Пазней такім самым штрафам пакаралі і трэцяга фаната — Юрыя Пархоменку.

Як паведамляла Еўрарадыё, міліцыянты затрымалі заўзятараў падчас матчу на фанацкім сектары. Па словах іх суседзяў, нагодай для затрымання сталі шалікі з "Пагоняй" на фанатах. Аднак афіцыйны прадстаўнік міліцыі заявіў, што заўзятараў затрымалі за лаянку матам і непадпарадкаванне міліцыянтам. Тым часам футбольны клуб "Нёман" абверг словы міліцыянтаў і заявіў, што іх фанат Будзько не лаецца матам.

Ноч затрыманыя правялі ў Барысаўскім РАУС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі