Гаеўскі: Небяспечнай айчыннай малочнай прадукцыі на ўнутраным рынку няма!

Гаеўскі: Небяспечнай айчыннай малочнай прадукцыі на ўнутраным рынку няма!

Небяспечнай айчыннай малочнай прадукцыі на ўнутраным рынку Беларусі няма! Так 3 снежня намеснік міністра аховы здароўя, галоўны санітарны ўрач Ігар Гаеўскі адрэагаваў на пытанне пра нібыта выяўленую расіянамі небяспечную малочную прадукцыю беларускіх вытворцаў.

Гаеўскі: “І раптам высвятляецца, што тавар, які быў набыты ў гэтай расійскай краме пад такім брэндам, такім прадпрыемствам не вырабляецца ўвогуле! Ці бачна, што ўпакоўка — не гэтага прадпрыемства. Таму зараз нешта каментаваць я не буду. Але я ведаю, што на рынак наш… У нас трайны ці больш лабараторны кантроль. І таму на рынак нашай краіны з нашых прадпрыемстваў небяспечная прадукцыя не паступае — уся прадукцыя адпавядае патрабаванням”.

Нагадаем, 2 снежня стала вядома, што Рассельгаснагляд абмежаваў пастаўкі малочнай прадукцыі з 5 беларускіх прадпрыемстваў. Адзначаецца, што беларускі бок не прыняў "належных мераў па недапушчэнні паставак у Расію небяспечнай прадукцыі". У кастрычніку на гэтых прадпрыемствах былі інспектары Рассельгаснагляду, якія і выявілі парушэнні. Таксама было паведамлена пра ўвядзенне з 7 снежня спецыяльнага фітасанітарнага рэжыму для ўвозу падкаранціннай прадукцыі праз тэрыторыю Беларусі ў Расію.

Фота Змітра Лукашука, Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі