Галандзец замураваў сваю беларускую жонку ў скрыні з цэментам
Галандская паліцыя 18 лютага знайшла цела 26-гадовай мінчанкі, замураванай у скрыні з цэментам. З лістапада мінулага года беларуска лічылася зніклай без вестак, паведамляе сайт “Беларускія навіны”.
Летась галандскі бізнесмен Роберт Ян Брокель, яго жонка Кацярына і 4-гадовая дачка Ніколь пераехалі ў горад Баарле-Насау і знялі дом, які адначасова знаходзіўся на тэрыторыі дзвюх краін: уваходныя дзверы былі яшчэ ў Нідэрландах, а задні двор ужо ў Бельгіі.
Знікненне мінчанкі і яе дачкі заўважылі беларускія сваякі, які доўга не атрымлівалі ад яе ніякіх звестак. Муж Каці сцвярджаў, што яна адна паехала ў Беларусь. Пасля таго як Роберт Ян з’ехаў у ЗША разам з дачкой і новай сяброўкай, паліцыя абшукала дом.
У выніку сабакі знайшлі парэшткі беларускі, залітыя будаўнічай сумессю і складзеныя ў скрыню. 21 лютага ўскрыццё пацвердзіла асобу мінчанкі. Паколькі скрыня была знойдзена ў той частцы дома, якая знаходзіцца на тэрыторыі Бельгіі, расследаваннем справы займаюцца паліцыянты абедзвюх краін. Галоўны падазроны — муж Кацярыны Роберт Ян.