"Галасуем супраць усiх" — Лукашэнка сустрэўся са сваімі даверанымі асобамі

Лукашэнка і яго давераныя асобы

Лукашэнка і яго давераныя асобы / president.gov.by

3 студзеня Аляксандр Лукашэнка сустрэўся са сваімі даверанымі асобамі. Ён загадаў правесці прэзідэнцкія выбары так, каб "не падстаўляцца лішні раз пад крытыку".

"Вы і самі бачыце іх палітыку: "Галасуем супраць усіх", — гаварыў Лукашэнка пра беларускую апазіцыю за мяжой. — ...Але гэта іх справа, іх права заяўляць". Ён сцвярджае, што "ніякіх здзекаў, ніякіх палітзняволеных у нас няма". Насамрэч у РБ працягваюцца рэпрэсіі. Спыніць іх днямі заклікаў Аляксандра Лукашэнку кіраўнік руху "Вольная Беларусь" Зянон Пазняк. У Беларусі налічваецца больш за 1200 палітвязняў.

Лукашэнка яшчэ разважае наконт запрашэння заходніх назіральнікаў на выбары. Прапанаваў з гэтым вызначыцца. А для аховы членаў выбарчых камісій ён прапанаваў задзейнічаць не толькі міліцыю, але і вайскоўцаў.

"Нам амерыканскае шоу, дзе страляюць у вуха ці ў галаву, не трэба", — сказаў на сустрэчы Аляксандр Лукашэнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі