"Галіяфы" і Arche прымуць удзел у Мінскай кніжнай выставе, "Логвінава" не будзе

"Галіяфы" і Arche прымуць удзел у Мінскай кніжнай выставе, "Логвінава" не будзе

ХХIII Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш пройдзе з 10 па 14 лютага ў павільёне "Белэкспа". У ёй возьмуць удзел дзяржаўныя выдавецтвы і некаторыя незалежныя, таксама свае стэнды выставяць амбасады. Удзел у ёй нятанны. Для выдаўца адзін квадратны метр каштуе 100 еўра. 

"Галіяфы" арандуюць пад кніжныя навінкі чатыры квадраты за 400 еўра. Гэта як 36 кніг нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч "Час сэканд-хэнд".

"Мы сёлета вырашылі не рабіць нейкую праграму на стэндзе, там наогул нязручна, тым больш у нас цяпер ёсць свая пляцоўка ў Траецкім прадмесці. Мы проста прадставім свае навінкі, можа, тое, што выходзіла раней. Гэта кнігі Альгерда Бахарэвіча "Белая муха — забойца мужчын", Юрыя Станкевіча "Паўночны вецер для спелых пладоў", Сяргея Абламейкі "Дом літаратара" ды іншыя", — расказвае дырэктар "Галіяфаў" Зміцер Вішнёў.

З цяжкасцямі падчас рэгістрацыі на выставе “Галіяфы” не сутыкнуліся. 

Кнігарні "Логвінаў" на выставе, як і летась, не будзе. Летась ім проста адмовілі ва ўдзеле, а сёлета яны заяўкі нават не падавалі.

"Мы проста не падавалі заяўкі на ўдзел, бо ўжо тры гады нас не рэгістравалі без усялякіх тлумачэнняў", — кажа арт-дырэктар кнігарні "Логвінаў" Павел Касцюкевіч.

"Галіяфы" і Arche прымуць удзел у Мінскай кніжнай выставе, "Логвінава" не будзе

Логвінава не пажадалі бачыць на Кніжнай выставе, СБП не запрасілі

Каб паўдзельнічаць у выставе ў Мінску, выдаўцы плацяць больш за 200 еўра. Але нават грошы не дазволілі трапіць туды ўсім жадаючым.

Сціплы стэнд на два квадратныя метры сёлета будзе ў часопіса "Архэ". Выдаўцы таксама не будуць ладзіць культурнай праграмы — толькі кніжныя навінкі.

"У нас будуць усе апошнія навінкі, будзе апошняя наша кніга на рускай мове, прысвечаная абароне Брэсцкай крэпасці ў чэрвені 1941 года, яна цалкам заснаваная на нямецкіх крыніцах, арыгінальных дакументах і ўспамінах", — расказвае галоўны рэдактар "Аrche" Валер Булгакаў.

Два квадраты на выставе зойме выдавецтва "Тэхналогія". Абяцаюць конкурсы і віктарыны з падарункамі, а таксама навінку — "Этнаастраномію" Цімафея Авіліна.

"Гэта адна з найлепшых кніг года ў нашым выдавецтве і першая кніга ў гэтай тэматыцы. Яшчэ новая кніга Алеся Зайкі", — дзеляцца планамі ў выдавецтве.

Традыцыйна свае стэнды на выставе прадставяць і амбасады. У мінулым годзе найбольш папулярным у падлеткаў стаў стэнд амерыканскага пасольства дзякуючы інтэрактыўным гульням. Сёлета дыпламаты зноў прадставяць развівальныя гульні, а таксама камандныя віктарыны на тэму вынаходніцтва.

"Галіяфы" і Arche прымуць удзел у Мінскай кніжнай выставе, "Логвінава" не будзе

Кніжная выстава ў Мінску: георгіеўскія стужкі і “Бітва з ігам іўдзейскім”

На міжнароднай кніжнай выставе не паказалі кнігі Арлова, Бахарэвіча, Марціновіча, але выставілі кнігу пра Кадырава.

Адкрыццё Міжнароднай кніжнай выставы адбудзецца 10 лютага а 12-й гадзіне.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі