Галоўчанка аб росце цэн: само не пройдзе — прыструніце дзялкоў, камерсантаў
Беларускі ўрад перашоў у мабілізацыйны рэжым працы Пра гэта прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка заявіў на нарадзе з прэзідыумам урада.
Галоўчанка паведаміў, што цяпер дзейнічае аператыўна-сітуацыйны штаб, які разглядае пытанні і прапрацоўвае іх рашэнні.
Ён раскрытыкаваў чыноўнікаў, якія спадзяюцца, што сітуацыя пройдзе сама. "Само не пройдзе", — запэўніў прэм'ер.
Ён заклікаў чыноўнікаў "лавіць сігнал і неадкладна рэагаваць". Прычым рабіць яны гэта павінныя самастойна. "Пайшлі сігналы, напрыклад, аб рэзкім росце цэнаў на нейкія пазіцыі: будматэрыялы, бытавая хімія; недахоп нейкіх тавараў часова... Тут жа трэба разабрацца, у чым справа. Альбо сваёй уладай прыструніце дзялкоў, камерсантаў — як прыватных, так і дзяржаўных", — абазначыў Галоўчанка алгарытм дзеянняў.
Падаражанне тавараў у Беларусі стала заўважным пасля пачатку вайны ва Украіне і ўвядзення міжнародных санкцый супраць Расіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.