“Галоўную апазіцыйную плошчу” сталіцы закрыюць на рэканструкцыю
Неўзабаве распачнецца маштабная рэканструкцыя парку Дружбы народаў, паведамляе “Комсомольская правда в Беларуси”. Дарэчы, мінскія ўлады дазваляюць праводзіць апазіцыйныя мерапрыемствы толькі ў гэтым парку, размешчаным каля плошчы Бангалор. Згодна з праектам рэканструкцыі, пры ўваходзе з боку плошчы, з'явіцца ўнікальны фантан у выглядзе вадзянога гадзінніка.
Уваход з боку скрыжавання вуліцы Кульман з вуліцай Багдановіча ўпрыгожыць паўкруглая арка з нацыянальнымі арнаментамі розных краін свету. Вялікая тэрыторыя парку будзе адведзеная для правядзення масавых і забаўляльных мерапрыемстваў.
У цэнтральнай частцы ўзвядуць новую эстраду з празрыстых канструкцый з тэнтавым пакрыццём. Танцпляц каля сцэны разлічаны на 5 тысяч чалавек. Побач з'явяцца тры невялікія кавярні, кожная з якіх можа прыняць да 100 чалавек.
Уздоўж вуліц Карастаянавай - Арлоўскай працягнецца траса для катання на роліках. У парку з'явяцца і невялікія спартовыя пляцоўкі для гульні ў міні-футбол і валейбол.