Галоўным трэнерам мадрыдскага "Рэала" стаў Зінедзін Зідан
Галоўным трэнерам мадрыдскага "Рэала" стаў Зінедзін Зідан. Рафаэль Бенітэс, які прапрацаваў з камандай паўгода, звольнены. Кіраўніцтва клуба незадаволенае яго працай, нягледзячы на выхад "Рэала" ў 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў. У чэмпіянаце Іспаніі каралеўскі клуб па-ранейшаму не можа канкураваць на роўных з "Барселонай", знаходзіцца толькі на трэцім месцы.
Зінедзіну Зідану 43 гады. Ён — вядомы ў мінулым футбаліст, гулец зборнай Францыі і мадрыдскага "Рэала" (у 155 матчах за каманду забіў 37 галоў). Зідан кіраваў рэзервовай камандай каралеўскага клуба, а яшчэ раней быў асістэнтам галоўнага трэнера.
Фота: realmadrid.com