Галоўныя расійскія рэтэйлеры абвяргаюць словы Лукашэнкі пра дэфіцыт прадуктаў

Беларускія прадукты / agriculture.by
Беларускія прадукты / agriculture.by

Прадстаўнікі расійскіх рознічных сетак абвяргаюць словы Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што яны звярталіся да кіраўніка Беларусі з просьбай аб пастаўках прадуктаў харчавання з-за "дэфіцыту", паведамляе РБК.

Асацыяцыя кампаній рознічнага гандлю, якая аб'ядноўвае найбуйнейшыя рознічныя сеткі Расіі, заявіла, што ніякіх зваротаў не было:

"Расійскія гандлёвыя сеткі не накіроўвалі падобных зваротаў і не адчуваюць дэфіцыту прадукцыі. Існуючыя запасы на складах, у размеркавальных цэнтрах і крамах дазваляюць задаволіць попыт пакупнікоў у любым аб'ёме".

У Асацыяцыі кампаній рознічнага гандлю заявілі, што закупкі з Беларусі ідуць у звычайным рэжыме.

Нагадаем, што 20 сакавіка, падчас наведвання прадпрыемства "Адані" Аляксандр Лукашэнка заявіў, што расійскія рэтэйлеры звярнуліся да беларускіх уладаў, з-за дэфіцыту ў Расіі:

"У нас дастаткова прадуктаў. Калі зачынілі мяжу, рэтэйлеры звярнуліся да нас: дайце нам прадукты харчавання, так як у нас пачынаецца дэфіцыт. Мы, вядома, фарміруем партыі і адпраўляем, але кошт ужо зусім іншы".

Пры гэтым буйныя сеткі расійскіх супермаркетаў ўжо пачалі атрымліваць паведамлення ад пастаўшчыкоў аб павышэнні аптовых цэн на прадукты харчавання, у тым ліку на крупы. "Ведамасці" паведамляюць, што дыстрыб'ютары і пастаўшчыкі заяўляюць аб павышэнні адпускных цэнаў да 30% на розныя крупы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі