Гамельчука тройчы запар пакаралі "суткамі"

Гамельчука тройчы запар пакаралі "суткамі"

38-гадовога прадпрымальніка Яўгена Галіча з Гомеля затрымалі 3 сакавіка. Яму прысудзілі 5 сутак арышту, паведамляцю праваабаронцы. 

Потым на мужчыну склалі яшчэ адзін пратакол і дадалі шчэ 15 сутак. Але праз 20 сутак Галіч на волю так і не выйшаў: яго асудзілі трэці раз — яшчэ на 13 сутак. Паводле звестак мясцовых журналістаў, гамельчука амаль кожны дзень дапытваюць у КДБ.

Яго грамадзянскую жонку Дар’ю Шматок выклікалі ў Савецкі РАУС, каб яна забрала рэчы Яўгена. Але калі Дар'я прыйшла, у яе забралі тэлефон і склалі пратакол за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў" (арт. 19.11 КаАП). За рэпост малюнка з БЧБ-сцягам у Instagram яе аштрафавалі на 700 рублёў.

Гамельчука тройчы запар пакаралі "суткамі"
Дар'я Шматок

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі