Гамяльчук трансляваў жывыя эфіры з аголенымі непаўналетнімі падпісчыцамі

Гамяльчук трансляваў жывыя эфіры з аголенымі непаўналетнімі падпісчыцамі

Сайт gomel.today піша, што студэнт аднаго з мясцовых ВНУ ладзіў у інтэрнэце жывыя відэаэфіры, дзе распраналіся непаўналетнія дзяўчаты. Свае эіры ("стрымы") Андрэй Бурым называў "Распранаем дзяўчатак па скайпе". Дзякуючы гэтаму ён набраў больш чым 50 тысяч падпісчыкаў.

З выкрыццём выступіў расійскі Youtube-блогер Айдэн. Ён выклаў на сваім канале выкрывальніцкі відэаролік.

Паведамляецца, што гамяльчук звязваўся са сваімі падпісчыцамі праз скайп і ўгаворваў іх распранацца. Ён падказваў ім які прадмет адзення і якім рухам лепш зняць і якую позу пры гэтым прыняць. Відэа трансляваліся на канале блогера ў жывым эфіры. Адзначаецца, што многія з дзяўчат, якія ўдзельнічалі ў гэтых інтэрнэт-шоў, былі непаўналетнімі.

На дзейнасць беларуса звярнулі ўвагу адразу некалькі расійскіх відэаблогераў, якія стварылі ўласныя ролікі.

Дарэчы, на Youtube-канале самога Андрэя Бурыма няма ніякіх відэазапісаў, бо ён ладзіў толькі жывыя эфіры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі