"Ганаруся калегамі і ўпэўненая, што TUT.by будзе жыць" — Марына Золатава

Марына Золатава (справа) / Еўрарадыё​
Марына Золатава (справа) / Еўрарадыё​

Парталу TUT.BY 5 кастрычніка споўніўся б 21 год, нагадалі былыя супрацоўнікі медыя. Яны прыводзяць вытрымкі з ліста галоўнага рэдактара партала Марыны Золатавай, якая ў цяперашні час знаходзіцца ў зняволенні.

"Сёння, калі спаўняецца 21 год, я хачу сказаць, што ганаруся маімі калегамі і ўпэўненая ў тым, што TUT.BY будзе жыць", — піша Марына Золатава. Яна таксама падзякавала чытачам за падтрымку, якую журналісты медыя адчуваюць нават за кратамі, і павіншавала ўсіх з днём нараджэння партала.

18 траўня ў цэнтральным офісе TUT.by прайшоў ператрус. Сайт стаў недаступны. Адначасова сілавікі прыйшлі дадому да некаторых супрацоўнікаў медыя. У цяперашні час па справе TUT.by затрыманыя 15 чалавек, у тым ліку Марына Золатава, журналісты Алена Талкачова і Вольга Лойка. Пад хатнім арыштам знаходзіцца Юлія Чарняўская, культуролаг і жонка заснавальніка партала Юрыя Зісера. Усе фігуранты гэтай справы прызнаныя палітвязнямі. 

Крымінальная справа ў дачыненні да супрацоўнікаў партала была распачатая па ч. 2 арт. 243 КК ("Ухіленне ад выплаты падаткаў у буйным памеры").

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі