Канфуз Пуціна: перад Лукашэнкам не спрацаваў "Бураціна"
У чацвер расійскі прэзідэнт, як вярхоўны галоўнакамандуючы, правёў планавую трэніроўку па кіраванні Узброенымі Сіламі Расіі.
За гэтым з Нацыянальнага цэнтра ўпраўлення абаронай Расійскай Федэрацыі назіралі кіраўнікі Беларусі, Арменіі, Таджыкістана і Кыргызстана. Яны сталі сведкамі збою пры стральбе цяжкай агнямётнай сістэмы ТОС-1 "Бураціна". Гэта гібрыд танка Т-72 і ўстаноўкі залпавага агню.
Калі па камандзе залпу не адбылося, Уладзімір Пуцін загадаў з гэтым "разабрацца". Высветлілася, што чамусьці каманда ад начальніка разліку несвоечасова прыйшла на пускавую ўстаноўку, інфармуе РІА "Новости".
Пра тое, як рэагавалі Аляксандр Лукашэнка і іншыя кіраўнікі на канфуз Пуціна, не паведамляецца.
Фота — ria.ru, БЕЛТА