Ганцавіцкія беспрацоўныя атрымліваюць 10 тыс. рублёў за дзень працы ў полі

Усяго 10 тыс. рублёў за 8 гадзін працы ў полі атрымліваюць беспрацоўныя жыхары Ганцаўшчыны, якія ездзяць у калгасы на ўборку гародніны. Бывае, што дадаткова ім даюць вядро бульбы і буракоў, іншы раз яны абыходзяцца і без гэтага.
У раёне самае вялікае беспрацоўе ў вобласці. Тыя, хто можа, выязджае працаваць у Расію, астатнія вымушаныя падпарадкоўвацца абставінам. Ахвотней ездзяць ганцаўчане працаваць у суседнія раёны. На Ляхавіччыне плацяць 15 тыс. рублёў за дзень працы, на Клеччыне - 25, а на Лунінеччыне – нават 35 тысяч. Людзі вінавацяць у збядненні раёна мясцовае кіраўніцтва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі