Ганчарэнка дамовіўся з кіраўніцтвам “Урала” аб скасаванні кантракту
Існуе вялікая верагоднасць, што беларускі спецыяліст далей будзе працаваць у расійскім “Рубіне”.
Беларускі трэнер Віктар Ганчарэнка сустрэўся з прэзідэнтам ФК “Урал” Рыгорам Івановым. Падчас сустрэчы было вырашана скасаваць кантракт па ўзаемнай згодзе бакоў. Прычынай разрыву працоўных адносінаў стала разыходжанне ў поглядах на далейшыя шляхі развіцця клуба.
Ад каментароў для журналістам Ганчарэнка і адміністрацыя клуба вырашылі ўстрымацца “у сувязі з нагнятаннем напружанасці ў прэсе вакол клуба”, паведамляе афіцыйны сайт “Урала”.
У СМІ таксама з’явіліся паведамленні, што Ганчарэнка стане галоўным трэнерам “Рубіна” з Казані. Яе паведамляе выданне “События” са спасылкай на крыніцы ў клубе, перашкодзіць беларускаму спецыялісту можа толькі форс-мажор.
Фота з архіву