Ганчарэнка стаў старэйшым трэнерам ЦСКА за 350 тысяч еўра ў год

Ганчарэнка стаў старэйшым трэнерам ЦСКА за 350 тысяч еўра ў год

Беларускі спецыяліст Віктар Ганчарэнка падпісаў кантракт з маскоўскім ЦСКА і цяпер будзе старэйшым трэнерам каманды. Яго заробак складзе 350 тысяч еўра ў год, паведамляюць “Известия”. У маскоўскім клубе Ганчарэнка будзе дапамагаць галоўнаму трэнеру Леаніду Слуцкаму.

Раней Ганчарэнка, які пачынаў сваю трэнерскую кар’еру ў барысаўскім БАТЭ, быў галоўным трэнерам расійскіх “Кубані” і “Урала”. У параўнанні з папярэднімі месцамі працы ў расійскай прэм’ер-лізе ён згубіў у грошах, аднак мяркуецца, што ён пайшоў на гэта, разлічваючы на кар’ерны рост. Калі ён зменіць на пасадзе галоўнага трэнера Леаніда Слуцкага, умовы кантракту перагледзяць і істотна палепшаць.

Сам трэнер кажа, што не думаў пра кар’ерны рост унутры армейскага клуба і мае намер засяродзіцца на сваіх непасрэдных абавязках.

Тым часам Леанід Слуцкі нядаўна ачоліў зборную Расіі і пакуль сумяшчае трэнерскую дзейнасць у нацыянальным клубе і ў ЦСКА. Ёсць верагоднасць, што з новага сезона Слуцкі падпіша паўнавартасны кантракт са зборнай Расіі і пакіне ЦСКА.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі