Ганна Канапацкая плануе ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах?

Ганна Канапацкая

Ганна Канапацкая / Euroradio

Ганна Канапацкая, магчыма, плануе ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі, прызначаных на 26 студзеня 2025-га. Яна нібыта ўжо пачала фармаваць сваю ініцыятыўную групу па вылучэнні сябе кандыдаткай. Пра гэта паведамляе прэс-служба Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Сцвярджаецца, што Канапацкая пачала звяртацца да сябраў ліквідаванай у РБ партыі і прапаноўваць уваход у склад ініцыятыўнай групы.

БСДП заклікае ўстрымацца ад удзелу ў ініцыятыўных групах "любых кандыдатаў" у выбарчай кампаніі 2025 года і "не паддавацца на правакацыі".

Ганне Канапацкай 47 гадоў. Яна была ў Аб'яднанай грамадзянскай партыі, кіравала мінскай арганізацыяй. У 2016-2019 гадах была дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў. У 2020 годзе ўдзельнічала ў прэзідэнцкіх выбарах, і ЦВК намаляваў ёй 1,68%. Экс-дэпутатка тады рэзка крытыкавала Віктара Бабарыку і Святлану Ціханоўскую.

Пра ўдзел у выбарах ужо заявілі Аляксандр Лукашэнка і кіраўнік ЛДПБ Алег Гайдукевіч. Гайдукевіч стаў першым спойлерам Лукашэнкі.

Ініцыятыўныя групы для вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах-2025 трэба зарэгістраваць да 1 лістапада. 7 лістапада — пачатак збору подпісаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі