Гаварцова і Сасновіч згуляюць у асноўнай сетцы Уімблдона
Беларускія тэнісісткі паспяхова прайшлі кваліфікацыю аднаго з самых прэстыжных турніраў "Вялікага шлема".
Беларускія тэнісісткі Вольга Гаварцова і Аляксандра Сасновіч паспяхова выступілі ў кваліфікацыі да аднаго з самых прэстыжных турніраў "Вялікага шлема" — Уімблдона. У трэцім крузе кваліфікацыі Cасновіч (136-е месца ў рэйтынгу) выйграла ў Чжан Шуай (190-е месца) з Кітая — 1:6, 6:2, 6:4. Беларуска ўпершыню згуляе ў асноўнай сетцы прэстыжнага турніра. Гаварцова (122-е месца) ў 3-м кваліфікацыйным раўндзе перамагла кітаянку Фаньжу Лю (155-е месца ў рэйтынгу WTA) — 2:6, 6:0, 6:3.
На Уімблдоне выступіць і Вікторыя Азаранка, яна пасеяная на турніры пад 23-м нумарам.
Нагадаем, у асноўную сетку парнага разраду "Уімблдона" прабіліся беларусы Аляксандр Буры ды Сяргей Бетаў.
Уімблдон стартуе 29 чэрвеня.
Фота: ria.ru