“Гаюн”: навучанні ў Беларусі падоўжылі мінімум да 1 кастрычніка

РСЗА "Ураган"

РСЗА "Ураган" / Министерство обороны РБ

Навучанні ў Беларусі падоўжылі як мінімум да 1 кастрычніка, паведамляе маніторынгавая група “Беларускі Гаюн”.

Актыўная фаза навучанняў пачалася ў пятніцу, 22 верасня. Яны закранаюць перадусім Брэсцкую, Гарадзенскую і Мінскую вобласці і павінны былі падоўжыцца да 26 верасня.

“Гаюн” адзначае, што на некаторых палігонах вайскоўцы 23-24 верасня пайшлі на выходныя, але на “Даманава” і “Клопатаў-Лясноўскі” перапынку не было.

У маніторынгавай групе падлічылі, што з красавіка 2022 года розныя навучанні, якія праходзілі на тэрыторыі Беларусі, падаўжаліся на 74 тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі