Газ, вайна, нацыянальныя інтарэсы і смяротнае пакаранне — стрым з Чалым
Супрацьстаянне Еўропы з Расіяй перайшло ў новую стадыю — Крэмль пайшоў на спыненні паставак газу ЕС. Пакуль без расійскага газу засталіся Польшча і Балгарыя, але відавочна, што за гэтымі дзвюма будуць адключаныя і іншыя краіны. Што стварае пагрозу для эканамічнай бяспекі і нацыянальных інтарэсаў гэтых краін.
Як звязаныя газ, гандаль і нацыянальныя інтарэсы і калі на гэтыя інтарэсы можна не звяртаць увагі? Чаму Еўропе гандляваць з Масквой нельга, а Украіне з Лукашэнкам — можна? Ці не планы па стварэнні нацыянальна-вызваленчага руху прымусілі беларускі рэжым пашырыць спіс “смяротных артыкулаў” у Крымінальным кодэксе? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае эканамічны аналітык Сяргей Чалы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.