"Газпрам" пра рызыку для транзіту газу праз Беларусь з-за палітычных хваляванняў
Расійская кампанія "Газпрам" папярэдзіла інвестараў у меарандуме новага выпуску еўрааблігацый у раздзеле "Фактары рызыкі". Гаворка ідзе пра нявызначанасьць развіцця палітычнай сітуацыі ў Беларусі, якая стварае рызыкі: і для дзейнасці прадпрыемства "Газпрам трансгаз Беларусь", і для транзіту расійскага газу ў ЕС па беларускім участку газаправода "Ямал-Еўропа".
У нашай краіне ўжо два месяцы працягваюцца масавыя акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, гвалту сілавікоў і за прызначэнне новых выбараў. Праходзяць затрыманні іх удзельнікаў.
Як вядома, Беларусь завінавацілася "Газпраму" не менш за 330 мільёнаў долараў за пастаўлены газ. У Мінску спадзяюцца разлічыцца за кошт крэдыту, які абяцае Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.