Генасамблея ААН прыняла рэзалюцыю аб рэпарацыях Украіне ад Расіі
Расія пры Уладзіміры Пуціне апынулася ў кроку ад катастрофы / Карыкатура dw.com
14 лістапада Генасамблея ААН прыняла рэзалюцыю аб рэпарацыях Украіне ад Расіі (праект унеслі Украіна, Канада, Нідэрланды і Гватэмала). Яна заклікае да стварэння міжнароднага механізму ўліку і кампенсацыі стратаў, якія ўжо нанесеныя і яшчэ будуць нанесеныя Украіне ў выніку расійскай агрэсіі.
За рэзалюцыю прагаласавалі 94 краіны, устрымаліся 73. Супраць рэзалюцыі галасавалі 14: Расія, Беларусь, Куба, Кітай, КНДР, Іран, Нікарагуа, Сірыя, Зімбабвэ, Малі, Эрытрэя, Эфіопія, Багамы, Цэнтральна-афрыканская рэспубліка.
Рэзалюцыі Генасамблеі ААН не абавязковыя да выканання, але маюць пэўнае палітычнае значэнне, адзначае "Бі-Бі-Сі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.