Gender Gap: гендарныя квоты як абавязковы складнік дэмакратычных выбараў
Ірына Сідорская / Еўрарадыё
Здавалася б простая справа — правесці дэмакратычныя і празрыстыя выбары ды абраць новы склад Каардынацыйнай Рады, а колькі дыскусій, спрэчак і непаразуменняў гэта ўжо выклікала. І найперш вакол пытання гендарных квот, як гэта не дзіўна.
Пра тое, чаму гендарныя квоты патрэбныя і дзеля чаго, што не так з "традыцыйнымі каштоўнасцямі", якія ўнеслі ў праект Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі, а таксама пра забароненыя расійскім судом фемінітывы мы і разважаем з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай у чарговым выпуску Gender Gap.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.