Gender Gap: Мацярынства пасля 2020-га як факт уразлівасці беларусак
Ірына Сідорская / Еўрарадыё
У аўторкі ў Ісландыі працуюць толькі мужчыны. А жанчыны ў гэты дзень страйкуюць, прычым на чале з прэм'ер-міністаркай Катрын Якабсдоцір. Такім чынам яны пратэстуюць супраць няроўных з мужчынамі заробкаў і сексуалізаванага гвалту.
У той жа час беларускі ў эміграцыі просяць дэмсілы падумаць пра дзіцячыя пакоі — каб мамы маглі весці актыўнае палітычнае і грамадскае жыццё. І ўвогуле, мяркуюць беларускія жанчыны, мужчынам у эміграцыі быць значна прасцей.
А ў самой Беларусі дагэтуль не вырашанае пытанне чарговага павышэння пенсійнага ўзросту для жанчын. Маўляў, мужчынам нядаўна павысілі да 63-х, і далей няма куды, бо сярэдняя працягласць жыцця беларускага мужчыны — 64 гады. А вось з жанчынамі ўсё выглядае інакш. Цяпер іх адпраўляюць на заслужаны адпачынак у 58 гадоў, а жывуць беларускі ў сярэднім 78 гадоў. І бізнес мяркуе, што на фоне масавай эміграцыі, рэпрэсій і адсюль недахопу працоўных рук і выплат у ФЗН будзе някепска, каб жанчыны працавалі і ў 60.
Наколькі гэта справядліва? Чаму мацярынства ўнутры Беларусі і ў эміграцыі — факт уразлівасці? Праз колькі гадоў беларускі будуць страйкаваць за роўныя з мужчынамі заробкі? Гэта ды іншае абмяркоўваем у нашай традыцыйнай рубрыцы Gender Gap разам з прафесаркай, даследчыцай Ірынай Сідорскай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.