Наколькі цяжка беларусам у Еўропе знайсці кваліфікаваную працу
Падчас сумоўя
Наколькі складана мігрантам з Беларусі адаптавацца да рынку працы ў Еўрасаюзе? Мужчыны ці жанчыны — каго з большай ахвотай бяруць на працу і ці рэальна за мяжой працягваць кар'еру, распачатую на радзіме?
Трэцяга снежня супрацоўнікі даследчага эканамічнага цэнтра BEROC прэзентавалі сваю навуковую працу, у якой прааналізавалі анлайн-апытанне сярод 172 беларусаў, якія пераехалі ў Літву і Польшчу.
У кваліфікаваных спецыялістах павінны быць зацікаўлены ўсе
Як заўважыў дырэктар BEROC Леў Львоўскі, чым больш актыўна беларусы адаптуюцца да новых умоваў жыцця, тым больш выгады атрымлівае як дзяржава, якая прымае, так і ў будучыні сама Беларусь.
Менавіта таму вельмі важна захоўваць і развіваць чалавечы капітал — веды, навыкі і здароўе, у якія людзі інвестуюць свае рэсурсы і якія яны назапашваюць на працягу жыцця, прыносячы значную карысць грамадству.
Паводле звестак Еўракамісіі, блізу 500 тысяч грамадзян нашай краіны эмігравалі ў ЕС.
Пераважна — гэта працаздольныя людзі, якія могуць вучыцца, працаваць і плаціць падаткі.Па выніках апытання BEROC, 35% беларускіх апытаных мігрантаў плануюць вярнуцца дадому, 38% — вяртацца не збіраюцца.
Але, дапусцім, сітуацыя ў краіне зменіцца. Нават калі высокакваліфікаваны мігрант з Беларусі не захоча вяртацца дадому, са сваім досведам ён будзе карысны на радзіме ў якасці замежнага кансультанта або партнёра па бізнэсе.
Гендарная няроўнасць на рынку працы
Палова апытаных беларусаў паведамляе, што іхная адукацыя аказалася карыснай пры ўладкаванні на працу ў Еўрасаюзе. Каля паловы адказвае, што яно бескарысна ці — хутчэй бескарысна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.