Дэпутаты Еўрапарламента выказалі салідарнасць з беларусамі

ЕС салідарны з народам Беларусі

ЕС салідарны з народам Беларусі / delfi.lt

Дэпутаты Еўрапарламента выказалі салідарнасць з беларусамі, якія "працягваюцца змагацца за дэмакратычную будучыню і свабоду сваёй краіны". Яны павіншавалі з Днём Волі.

"Барацьба за свабодную і дэмакратычную Беларусь жывая і моцная", — заявіла ў відэавіншаванні прэзідэнтка Еўрапарламента Раберта Метсола.

25 сакавіка 1918 года ў Менску была абвешчана дзяржаўная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Дзень Волі святкуецца беларусамі па ўсім свеце, а ў РБ ва ўмовах рэпрэсій публічна гэта немагчыма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.