Еўрасаюз павіншаваў беларусаў з Днём Волі

Пратэсты 2020-га ў Беларусі

Пратэсты 2020-га ў Беларусі / Drone Pilots Group

Еўрасаюз павіншаваў беларусаў з Днём Волі. 25 сакавіка 1918 года ў Менску была абвешчана дзяржаўная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Дзень Волі святкуецца беларусамі па ўсім свеце, а ў РБ ва ўмовах рэпрэсій публічна гэта немагчыма.

"Сёння беларусы адзначаюць Дзень Волі ў памяць пра абвяшчэнне незалежнасці Беларусі ў 1918 годзе, гаворыцца ў заяве European Union in Belarus у Facebook. — ЕС салідарны з народам Беларусі і будзе надалей падтрымліваць усіх, хто нястомна працуе для справядлівасці, свабоды і дэмакратыі ў сваёй краіне".

У звароце адзначаецца, што ў Беларусі "несправядліва ўтрымліваюцца за кратамі больш як 1200 палітычных вязняў". Падкрэсліваецца, што яны "павінны быць вызваленыя", а "вінаватыя павінны панесці адказнасць".

Рэжым Лукашэнкі, як здзек, прызначыў на 25 сакавіка "інаўгурацыю".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.