"Чалавеку нельга забараніць імкнуцца да свабоды" — Ціханоўская пра Дзень Волі

БНР стваралася пад бел-чырвона-белым сцягам

БНР стваралася пад бел-чырвона-белым сцягам / Euroradio

Кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў і беларусак на Дзень Волі. 25 сакавіка 1918 года ў Менску была абвешчана дзяржаўная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.

"Мы ўсе ведаем і з цеплынёй беражом у сэрцах дату 25 сакавіка, кажа Ціханоўская ў відэазвароце. — ...Дзень, калі Беларусь выйшла з ценю імперыі-захопніка. Дзень, калі наш народ заявіў пра незалежнасць і права самастойна вызначаць свой лёс. І гэта непазбежна адбудзецца зноў".

Святлана Ціханоўская перакананая, што "чалавеку нельга забараніць імкнуцца да свабоды". "Кожны палітвязень — гэта цэлая сям’я, якая ніколі не даруе рэжыму яго злачынстваў, — гаворыць яна. — Кожная спроба заглушыць нас прыводзіць да з'яўлення новых і новых абаронцаў свабоды і незалежнасці".

Дзень Волі святкуецца беларусамі па ўсім свеце. У РБ ва ўмовах рэпрэсій публічна гэта немагчыма. Рэжым Лукашэнкі, як здзек, прызначыў на 25 сакавіка "інаўгурацыю".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.