Толькі траціна беларусаў, якія з'ехалі ў ЕС, гатовая вярнуцца на Радзіму

Паводле ацэнак Еўракамісіі, у Еўрасаюз выехала каля 500 тысяч беларусаў

Паводле ацэнак Еўракамісіі, у Еўрасаюз выехала каля 500 тысяч беларусаў / pixabay.com

З беларусаў, якія з'ехалі ў ЕС, гатовая вярнуцца на радзіму толькі траціна (35%). Больш тых, хто вяртацца не збіраецца (38%). Пра гэта сведчыць даследаванне даследчага цэнтра BEROC. Яно мае назву "Як мігранты з Беларусі адаптуюцца на рынку працы Еўрапейскага саюза?".

Часцей за ўсё хочуць вярнуцца ў РБ беларусы, якія пераехалі ў Літву. Беларусы, якія жывуць у Польшчы, часцей кажуць, што не думаюць пра вяртанне. Чым даўжэй чалавек знаходзіцца на чужыне, тым глыбей умацоўваецца гэтае рашэнне, адзначаюць аўтары даследавання.

26% апытаных беларусаў не могуць адказаць, ці гатовыя яны вярнуцца на радзіму ці не.

70% беларусаў, якія пераехалі ў ЕС, кажуць, што гатовыя вярнуцца ў Беларусь пры ўмовах спынення палітычных рэпрэсій. Другая падстава для вяртання — змена ўлады ў Беларусі, трэцяя — змена ўлады ў Расіі і змяненне замежнай палітыкі.

Паводле ацэнак Еўракамісіі, у Еўрасаюз выехала каля 500 тысяч беларусаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі