Не баяцца прасіць ці "ісці на завод ласося"? Эфір з Настай Базар

Гендарная экспертка Наста Базар / асабісты архіў
Фемактывістка і гендарная экспертка Наста Базар папрасіла аб дапамозе — яна збірае грошы, каб аплаціць за месяц здымую кватэру ў Варшаве.
"Наперадзе ёсць планы, праца і перспектывы, але закрыць фінансавую дзірку магчымасці няма.
Настолькі, што над намі вісіць выклік на высяленне з арэнднай кватэры плюс не закрытыя базавыя патрэбы як дарослых, так і дзяцей. Таму без чаканняў, але з надзеяй, сёння прашу ў вас фінансавай дапамогі. Колькі магчыма, буду удзячна любой суме", — напісала Наста ў фэйсбуку.
І панеслася. Насту пачалі абвінавачваць у тым, што яна асмелілася на такую дзёрзкасць, і ў тым, што жыве не па сродках.
Размаўляем з актывісткай пра ўразлівыя групы ў эміграцыі і пра тое, чаму прасіць аб дапамозе — гэта нармальна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.