“Чыловы хлопец” і новае каханне Ды Капрыа — #ІхНоравы
“Чыловы хлопец” і Леа Ды Капрыа
TikTok забароніць падлеткам накладаць б'юці-фільтры, а кампанія Walt Disney мусіць выплаціць кампенсацыю за розныя заробкі ў мужчын і жанчын.
Пра гэта, іншае і пра найлепшы горад 2024 года чытайце ў нашай традыцыйнай рубрыцы “Іх норавы”.
Чыловы хлопец
Інтэрнэт захапіў мем пра “чыловага хлопца” (Сhill Guy). Гэта мульцяшны сабака, які бестурботна стаіць у кедах і трымае рукі ў кішэнях.
Ілюстрацыю апублікаваў мастак Філ Бэнкс яшчэ ў 2023 годзе.
"Мой новы персанаж — проста чыловы хлопец, якому на ўсё напляваць", — падпісаў ён тады ў Х (Твітары).
Пасля з’явілася некалькі мемаў, але на сапраўдны пік папулярнасці сабака выйшаў толькі ў лістападзе 2024 года. Цяпер гэтага персанажа можна сустрэць не толькі ў Твітары, але і ў тыктоках ці рылсах. Трэнд падхапілі беларускія блогеры і нават мы.
Усе гэтыя ролікі зводзяцца да агульнага сэнсу: што б ні адбывалася навокал, заўсёды можна захоўваць бесклапотнасць і глядзець на свет спакойным позіркам.
Лондан зноў прызналі найлепшым горадам свету
Рэйтынг The World's 100 Best Cities падвёў вынікі 2024 года. Згодна з ім, найлепшым горадам свету прызналі Лондан. Прычым дзясяты раз запар.
Брытанская сталіца, у якой жыве больш за 12 млн чалавек, атрымала высокія адзнакі за “ўстойлівы дух і непараўнальную сусветную прывабнасць”.
Даследчыкі адзначылі развіццё інфраструктуры горада і яго транспартнай сістэмы, увагу ўладаў да экалагічных ініцыятываў, інвестыцыйны патэнцыял і квітненне гасцінічнага сектара.
На другое месца аўтары рэйтынгу паставілі Нью-Ёрк — горад з “неўтаймоўным духам”, які здолеў акрыяць ад наступстваў пандэміі.
А на трэцім месцы апынуўся Парыж, які “працягвае дзіўляць нас сваімі арыентаванымі на будучыню ініцыятывамі ў сферы гарадскога абнаўлення”.
У топ-10 найлепшых гарадоў свету ўключылі Токіа, Сінгапур, Рым, Мадрыд, Барселону, Берлін і Сідней.
Сярод гарадоў Усходняй Еўропы былі адзначаныя польскія Кракаў (60-е месца) і Варшава (74-е).
Walt Disney выплаціць жанчынам велізарную кампенсацыю
Walt Disney выплаціць 43,3 мільёна долараў пасля таго, як супрацоўніца абвінаваціла кампанію ў недаплаце жанчынам. Акрамя таго, карпарацыя абавязаная наняць эксперта, які будзе аналізаваць заробкі і прапаноўваць змены, каб не дапускаць дыскрымінацыі.
Эфектыўнасць гэтай меры будзе залежаць ад таго, ці паказваюць дзеці свой рэальны ўзрост, рэгіструючыся на платформе. Бо гэта не заўсёды так.
TikTok таксама абвясціў, што ўзмацняе сістэму блакавання карыстальнікаў, маладзейшых за 13 гадоў. Да канца года запусцяць тэставанне новых сістэм, якія з дапамогай машыннага навучання будуць выяўляць парушальнікаў узроставых абмежаванняў.
Леанарда Ды Капрыа заручыўся?
Інтэрнэт ужо паспеў здзівіцца: няўжо акцёр Леанарда Ды Капрыа зрабіў прапанову дзяўчыне, старэйшай за 25 гадоў?
Але ў атачэнні галівудзкай зоркі пракаментавалі чуткі: Леанарда не спяшаецца пакідаць шэрагі халасцякоў.
Абмеркаванне разгарэлася на папулярным рэсурсе Deux Moi. Там завірусіўся пост пра тое, што Ды Капрыа і яго каханая, 26-гадовая мадэль Віторыя Чэрэці, заручаныя.
Знаёмыя акцёра далі абвяржэнне.
“Гэта не больш чым чуткі ў інтэрнэце. Пра іх заручыны пішуць кожны месяц”, — сказала крыніца выдання Page Six.
Тым не менш адносіны Леанарда і Віторыі стабільна моцныя. Нядаўна яны разам адпачывалі ў Мексіцы. Адпачынак знакамітасці ўзялі з нагоды 50-годдзя Леа. Да іх далучыліся маці Ды Капрыа і яе каханы.
Леанарда Ды Капрыа і Віторыя Чэрэці пазнаёміліся на прэм'еры “Забойцаў кветкавага месяца” ў траўні 2023 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.