Gender Gap: ці саспела Амерыка для жанчыны-прэзідэнта і пры чым тут Лукашэнка

Ірына Сідорская і Зміцер Лукашук

Ірына Сідорская і Зміцер Лукашук

Галоўны спецыяліст сусветнага ўзроўню па жанчынах у палітыцы і гатоўнасці грамадства да жанчыны-прэзідэнта Лукашэнка выказаўся і з нагоды вынікаў апошніх выбараў у ЗША. І калі ў Беларусі “Канстытуцыя не пад жанчыну пісалася”, то ў ЗША да жанчыны-прэзідэнта не гатовае грамадства. Менавіта таму і ў Беларусі, і ў ЗША дагэтуль жанчына прэзідэнцкія выбары не выйгравала. Хаця ці слова “выйгравала”, як і “выбары”, можна ўжываць у дачыненні да нашай краіны — вялікае пытанне. Затое рэжым умее ляпіць з жанчын спойлераў для Лукашэнкі на час электаральнай кампаніі, а прапаганда — гераінь там, дзе ніякага геройства няма.

Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай у чарговым выпуску Gender Gap.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі