Гендырэктар Міжнароднай арганізацыі працы напісаў Лукашэнку пра пратэсты
Гендырэктар Міжнароднай арганізацыі працы Гай Райдэр напісаў ліст Аляксандру Лукашэнку. У ім ён нагадвае беларускаму кіраўніку, што нельга караць людзей за ўдзел у мірным страйку ці ў мірных пратэстах. Райдэр заклапочаны сітуацыяй у Беларусі, дзе адбываюцца затрыманні і арышты актывістаў незалежных прафсаюзаў. Ён заклікае вызваліць актывістаў і "прадухіліць парушэнне правоў чалавека", а таксама "забяспечыць павагу да правоў і свабод працаўнікоў падчас хваляў пратэсту".
Найбольшыя рэпрэсіі спазналі на сабе сябры страйкаму "Беларуськалія". Толькі ўчора тры чалавекі атрымалі па 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
На відэа — жнівеньскі стрым Еўрарадыё са страйку шахцёраў у Салігорску.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.