Гендырэктарам агенцтва Мінск-навіны прызначана Кацярына Дубінская
Генеральным дырэктарам агенцтва “Мінск-навіны” прызначана Кацярына Дубінская. Дагэтуль яна працавала галоўным рэдактарам дзіцячага часопіса “Качели”.
Агенцтва “Мінск-навіны” належыць Мінгарвыканкаму. Апроч інфармацыйнага Інтэрнэт-сайта ў агенцтва ўваходзіць газета “Минский курьер” і радыё “Мінск”. Нагадаем, на пачатку снежня мінулага года мэр Мінска Міхаіл Паўлаў адправіў у адстаўку тагачаснага гендырэктара Рыгора Новікава.
Разам з ім была звольнена і галоўны рэдактар газеты “Минский курьер” Наталля Бязвершанка. Тады пасаду кіраўніка агенцтва прадказвалі жонцы Паўла Лёгкага, прэс-сакратара прэзідэнта.