Генпракуратура Расіі лічыць Януковіча легітымным прэзідэнтам Украіны
І не бачыць падставаў для яго экстрадыцыі.
"Януковіч паўнавартасны прэзідэнт, легітымны прэзідэнт", — перадае УНІАН заяву Генпракурора Юрыя Чайкі журналістам. Па яго словах, Януковіч не здзяйсняў ніякіх злачынстваў.
Нагадаем, што на прэс-канферэнцыі ў Растове-на-Доне Януковіч заявіў, што вымушаны быў пакінуць Украіну пад пагрозай фізічнай расправы і застаецца законна абраным кіраўніком дзяржавы.
Фота — Reuters