Генпракурор папярэдзіў студэнтаў і іх бацькоў пра магчымыя правакацыі

Генпракурор папярэдзіў студэнтаў і іх бацькоў пра магчымыя правакацыі

Генпракурор Беларусі на тэлеканале "Беларусь 1" папярэдзіў студэнтаў і іх бацькоў пра магчымыя правакацыі. Аляксандр Канюк лічыць, што іх могуць учыніць наркагандляры.

Ён прывёў прыклад, як пасля лекцыі ва ўніверсітэце да яго падышоў студэнт і паказаў атрыманы СМС з прапановай добра аплочваемай працы — за распаўсюд наркотыкаў. "Трэба разумець, як складана знайсці і вылічыць наркараспаўсюднікаў. Яны шыфруюцца вельмі сур'ёзна", — сказаў генпракурор.

Канюк дадаў, што ў Беларусі па-ранейшаму пакаранне за распаўсюд наркотыкаў будзе жорсткім, у тым ліку і для падлеткаў, якіх могуць прыцягваць да адказнасці з 14 гадоў. "У той жа час разумеем, што ў 14-15 гадоў да канца ўсвядоміць, што ты зрабіў, можа быць, яшчэ і немагчыма. Жорсткае пакаранне застанецца і яго змяняць у бліжэйшы час, я думаю, не будзем", — цытуе словы Аляксандра Канюка БЕЛТА.

Генпракурор нагадаў, што МУС прапануе асуджаных непаўналетніх раней выпускаць на волю пры наяўнасці важкіх прычын.

Генпракурор папярэдзіў студэнтаў і іх бацькоў пра магчымыя правакацыі
Аляксандр Канюк. Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі