Генпракурор Украіны: 352 дзіцяці загінулі ў выніку ўзброенай агрэсіі РФ

Генпрокурор Украины: 352 ребенка погибли в результате вооруженной агрессии РФ

Офіс генеральнага пракурора Украіны расказаў, колькі дзяцей сталі ахвярамі вайны.

“Па афіцыйнай інфармацыі ювенальных пракурораў 352 дзеці загінулі і больш за 657 атрымалі параненні рознай ступені цяжару”, — сказалі ў офісе.

Там адзначаюць, што гэтыя лічбы не даканцовыя. Усё яшчэ можа не быць дакладных дадзеных з месцаў вядзення актыўных баявых дзеянняў, а таксама на часова акупаваных і вызваленых тэрыторыях.

“Больш за ўсё пацярпела дзяцей у Данецкай вобласці - 352, Харкаўскай - 191, Кіеўскай - 116, Чарнігаўскай - 68, Луганскай - 61, Мікалаеўскай - 53, Херсонскай - 52, Запарожскай-31”, — дадалі ў офісе генпракурора Украіны.

Апошняя трагедыя, кадры якой патрэслі шмат каго ў свеце, адбылася ва ўкраінскай Вінніцы. Там загінула 4-гадовая дзяўчынка і двое хлопчыкаў. Яшчэ чацвёра дзяцей атрымалі параненні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі