Расійскія войскі нанеслі ракетны ўдар па Вінніцы, сярод загінулых дзеці
14 ліпеня расійскія войскі працягваюць абстрэльваць украінскія гарады. Пад ракетны ўдар трапіла Вінніца. Паводле папярэдняй інфармацыі, тры ракеты трапілі ў офісны будынак. Пацярпелі таксама Дом афіцэраў і жылыя дамы. Агонь перакінуўся на аўтастаянку, на якой гарэлі дзясяткі аўтамабіляў.
Вядома пра два дзясяткі загінулых (сярод іх трое дзяцей) і амаль сотню параненых.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.