Генсакратар NATO пацвердзіў прысутнасць салдатаў КНДР у Курскай вобласці Расіі

Паўночнакарэйскія вайскоўцы

Паўночнакарэйскія вайскоўцы / BBC

Генеральны сакратар NATO Марк Рутэ афіцыйна пацвердзіў прысутнасць вайскоўцаў КНДР у Курскай вобласці Расіі. Адпаведную заяву ён зрабіў 28 кастрычніка пасля сустрэчы з кіраўніцтвам разведкі Паўднёвай Карэі.

Як расказвала Еўрарадыё, першая група з 1500 байцоў паўночнакарэйскага спецназу прыбыла ў Расію для вайны супраць Украіны яшчэ 19 кастрычніка.

Перакідку салдатаў КНДР у Расію Рутэ назваў прыкметай "росту ў Пуціна пачуцця безвыходнасці". Разам з тым генсакратар NATO заявіў, што паглыбленне ваеннага ўзаемадзеяння паміж Расіяй і Паўночнай Карэяй з'яўляецца пагрозай і для інда-ціхаакіянскага, і для еўраатлантычнага рэгіёнаў, адзначае Бі-Бі-Сі.

Галоўнае ўпраўленне разведкі Украіны паведамляла, што ў Расію прыбылі ўжо каля 12 тысяч вайскоўцаў з КНДР. Частку іх, як заяўляюць у Кіеве, маглі накіраваць у Курскую вобласць, дзе ўжо амаль тры месяцы (з 6 жніўня) праводзяць аперацыю ўкраінскія войскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі