Генштаб Украіны: мост пад Мелітопалем узарвалі байцы Руху супраціву

Генштаб Украіны: мост пад Мелітопалем узарвалі байцы Руху супраціву

Мост пад Мелітопалем узарвалі байцы Руху супраціву Сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл Украіны, паведамляе ўкраінскі Генштаб. Ён быў "важным лагістычным аб'ектам на шляху з акупаванага Крыма да Мелітопаля". Па мосце расіяне рэгулярна перавозілі з паўвострава па чыгунцы тэхніку і боепрыпасы. Адзначаецца, што гэты маршрут "адыгрываў важную ролю для нарошчвання варожных сіл", у тым ліку ў напрамку Марыупаля.

Украінцы вырашылі, што на аднавіць мост расіянам будзе вельмі цяжка, і рашыліся на правядзенне дыверсіі. Яна аказалася паспяховай. Расійскі бок ужо заявіў, што аднаўленчыя працы там пачаліся. Колькі спатрэбіцца часу, невядома.

Генштаб Украіны: мост пад Мелітопалем узарвалі байцы Руху супраціву

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі