Генштаб УСУ: бальніцы ў Беларусі перапоўненыя хворымі вайскоўцамі з Расіі

Расійскія вайскоўцы ў Беларусі / Міністэрства абароны
Расійскія вайскоўцы ў Беларусі / Міністэрства абароны

У Брэсцкай вобласці, дзе размяшчаюцца падраздзяленні Узброеных Сіл Расіі, значна ўзмацняецца сацыяльнае напружанне, паведамляе Генштаб украінскіх узброеных сіл.

Мясцовыя бальніцы перагружаныя працай з расійскімі вайскоўцамі, якія масава хварэюць з-за нездавальняючых умоў утрымання ў намётавых мястэчках. Лекары вымушаныя адмаўляць у абслугоўванні грамадзянам Рэспублікі Беларусь, якія маюць патрэбу ў лячэнні.

Раней Генштаб УСУ паведамляў, што мабілізаваным, якія праходзяць падрыхтоўку пад Баранавічамі "выдадзена састарэлая зброя і маёмасць — металічныя шлемы ўзору Другой сусветнай вайны і сродкі абароны перыяду 60-70 гадоў мінулага стагоддзя".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі