Герой мема пра "памідоры са смятанай" выйшаў пасля чарговых сутак

Анатоль Шалковіч / facebook.com​​​
Анатоль Шалковіч / facebook.com​​​

На волю выйшаў Анатоль Шалковіч, герой мема пра "памідоры са смятанай". 65-гадовага інжынера Шалковіча затрымалі чарговы раз 17 лютага 2022. Ён правёў за кратамі 15 сутак, за "дробнае хуліганства" (арт. 19.1 КаАП). 

Шалковіч стаў вядомы падчас свайго першага затрымання. Пасля арышту ў праўладных каналах з'явілася "пакаянны" міліцэйскае відэа з ім.

Анатоль Шалвавіч прызнаўся ў любові да чырвонага і белага колераў. "Мне заўсёды падабалася спалучэнне белага і чырвонага колераў, — казаў ён на відэа. — Я люблю памідоры са смятанай — гэта таксама белае з чырвоным". Згаданае відэа стала вірусным, а Шалковіч два месяцы прабыў за кратамі — яму пастаянна дадавалі 15 сутак.

Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі