"Гэта святое" — Лукашэнка падпісаў указ аб павышэнні пенсій
У Беларусі павышаюць пенсіі / З архіву БЕЛТА
Аляксандр Лукашэнка сказаў, што пенсіянерам трэба дапамагаць "у любой сітуацыі, як бы ні было складана". Указ аб павышэнні пенсій быў падпісаны напярэдадні, сказаў кіраўнік краіны, словы якога перадае БЕЛТА.
Ён назваў пенсіянераў апорай і патлумачыў, што падпісаў указ "аб павышэнні (хоць трошкі) пенсій, каб рэальныя пенсіі не ўпалі".
Ён таксама сказаў, што "пенсіянеры — гэта святое і іх неабходна падтрымліваць".
Папярэдняе павышэнне пенсій адбылося зусім нядаўна. Яны выраслі з 1 лістапада — услед за бюджэтам пражытачнага мінімуму. Былі павялічаныя мінімальныя працоўныя пенсіі, надбаўкі і даплаты пенсіянерам, старэйшым за 75 гадоў, а таксама сацыяльныя пенсіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.