Гіганцкую рыбу прадалі за 37 тысяч долараў (фота)

Блакітны тунец вагой 180 кілаграмаў быў прададзены на першых у 2015 годзе таргах на знакамітым аптовым рыбным рынку Цукідзі ў Токіё за 4,51 млн ен (37,6 тысячы долараў). Пакупніком тунца, вылаўленага ў Ціхім акіяне каля берагоў прэфектуры Ааморы, як і ў мінулым годзе, стаў уладальнік буйной такійскай сеткі рэстаранаў Kiyomura Кіёсі Кімура.

На першы аўкцыён у пачатку года звычайна выстаўляюць найбольш буйную рыбу. Таргі вызначаюць, як складзецца сітуацыя ў рыбнай галіне і эканоміцы краіны ў цэлым, адзначае ВВС.

Нагадаем, рэкорд таргоў на рынку Цукідзі быў пастаўлены ў 2013 годзе, калі 222-кілаграмовы тунец быў прададзены за 155,4 млн ен (каля 1,5 млн долараў па курсе на той момант).

Доўгі час таргі прыцягвалі замежных турыстаў, аднак у 2011 годзе з-за незадаволенасці іх паводзінамі адміністрацыя рынку Цукідзі забараніа доступ для турыстычных груп.

Фота — АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі