Гіркіна адправілі ў СІЗА да верасня

Ігар Гіркін (Стралкоў) у зале суда / Медиазона
Ігар Гіркін (Стралкоў) у зале суда / Медиазона

Экс-міністра абароны так званай ДНР Ігара Гіркіна (Стралкова) адправілі ў СІЗА да 18 верасня, піша Медиазона. Такім чынам суд задаволіў хадайніцтва следчага. Сам адстаўны афіцэр ФСБ прасіў аб хатнім арышце.

Гіркіна (Стралкова) абвінавачваюць у "закліках да экстрэмізму". Падставай для распачацця сталі два пасты ў яго тэлеграм-канале. Першы быў прысвечаны "крымскай праблематыцы", другі — нявыплатам вайскоўцам.

"У справе ёсць толькі нейкае незразумелае апытанне жыхара Крыма, які прачытаў пост Стралкова і адчуў якоесьці абурэнне", — сказаў адвакат Стралкова Аляксандр Молахаў.

Гіркін падтрымлівае вайну ва Украіне, аднак актыўна крытыкуе кіраўніцтва Расіі і абвінавачвае яго ў некампетэнтнасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі