Гісторыка Андрэя Мацука асудзілі на 15 сутак за святкаванне дня нараджэння

Гісторыка Андрэя Мацука асудзілі на 15 сутак за святкаванне дня нараджэння

У Мінску прайшлі суды над трыма з шасці затрыманых жыхароў дома 44 па вуліцы Чыгуначнай.

Як распавядала Еўрарадыё, 11 снежня ў гэтым доме адбыліся ператрусы. Каля дома дзяжурылі мікрааўтобусы з сілавікамі. Былі затрыманыя шэсць жыхароў дома, у тым ліку гісторык Юрый Мацук — вядомы спецыяліст па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага ў XVIII стагоддзі.

14 снежня трох з шасці затрыманых асудзілі паводле вядомага артыкула 23.34 КаАП і прысудзілі ім па 15 сутак. 

Як піша калега Мацука гісторык Мікола Волкаў, нагодай для затрыманняў і суда... стала святкаванне дня нараджэння. 

"Але самая дзікасць у тым, што судзілі гэтых людзей за святкаванне дня нараджэння таго ж Андрэя Мацука ў двары іх дома тыдзень раней — у пятніцу 4 снежня. Такім чынам, сабрацца з сябрамі і суседзямі, каб адзначыць уласнае свята, у РБ цяпер — несанкцыянаванае мерапрыемства, якое дзяржава ніяк не можа сцярпець і гатова мабілізаваць дзясяткі "красаўцаў", каб учыніць паказальную аблаву і пакараць такіх "злачынцаў". Ну і "отягащающие обстоятельства" — паяданне торцікаў з выявай "Пагоні" — дзяржаўнага герба Беларусі ў 1991-1995 гг.", — адзначае Волкаў у Фэйсбуку. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі