"Белсат": у Мінску затрыманы гісторык Андрэй Мацук
У доме 44 па вуліцы Чыгуначнай у Мінску ідуць ператрусы, паведамляе тэлеканал "Белсат".
Да дома прыехалі на мікрааўтобусах людзі ў цывільным. Яны паказваюць жыхарам пастановы на ператрус, але самі не называюцца. Затрыманы гісторык Андрэй Мацук. Нядаўна ён адмовіўся ад працоўнага кантракту на знак салідарнасці з калегамі, якіх звальняюць з Інстытута гісторыі Акадэміі навук.
Па звестках "Белсата", аднаго з жыхароў дома затрымалі на працы і прывезлі дадому на ператрус.
У двары гэтага дому ёсць муралы. Жыхары вывешваюць бел-чырвона-белыя стужкі, ладзяць вечаровае чаяванні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.