Гітанас Наўседа пераабраны прэзідэнтам Літвы

Гітанас Наўседа

Гітанас Наўседа / delfi.lt

У Літве падвялі вынікі другога тура выбараў прэзідэнта. Галоўная выбарчая камісія пасля падліку галасоў на ўсіх выбарчых участках паведаміла, што перамог дзейны прэзідэнт Гітанас Наўседа. Ён балатаваўся на другі тэрмін і набраў 74,43% галасоў выбаршчыкаў. Гэта амаль на 10% больш, чым пяць гадоў таму, адзначае Delfi. У 2019 годзе за Наўседу ў другім туры прагаласавалі 65,68% выбаршчыкаў.

Прэм'ер-міністарка Інгрыда Шыманіце, якая таксама змагалася за прэзідэнцкую пасаду і выйшла ў другі тур, атрымала падтрымку 24,06% выбаршчыкаў. Яна ўжо прызнала паразу. Шыманіце патэлефанавала Наўседзе і павіншавала яго з перамогай. Прэзідэнт падзякаваў кіраўніку ўрада за "вытрыманую дыскусію" і заявіў, што іх дваіх чакае "шмат спраў".

"Дзякуй за годную барацьбу, Убачымся, нас чакае яшчэ шмат спраў", — сказаў прэзідэнт Літвы ў тэлефоннай размове з кіраўніком урада. Адзначым, што яўка ў другім туры склала 49,61%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі