"Жалезная заслона ўжо апусцілася" — прэзідэнт Літвы пра сітуацыю на мяжы з РБ

Гітанас Наўседа

Гітанас Наўседа

Жалезная заслона паміж Захадам і Усходам ужо апусцілася, і, верагодна, гэта надоўга. Пра гэта заявіў прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа ў адказ на просьбу пракаментаваць магчымае закрыццё яшчэ двух пунктаў пропуску на літоўска-беларускай мяжы.

"Яна [жалезная заслона — рэд.] ужо апусцілася, яна апусцілася ўсім сваім цяжарам 24 лютага 2022 года", — прыводзіць словы Наўседы рэсурс LRT. Літоўскі прэзідэнт адзначыў, што пасля пачатку вайны некаторыя заходнія лідары "яшчэ некаторы час мелі ілюзіі" з нагоды магчымага дыялогу паміж Захадам і Усходам. Але гэтыя ілюзіі развеяліся пасля разні ў Бучы. "Так што "жалезная заслона" ўжо ёсць, яна, верагодна, апусцілася надоўга, я не бяруся разважаць, на дзесяцігоддзі ці на гады, гэта шмат у чым будзе залежаць ад будучага расійскага рэжыму", — сказаў Наўседа.

Нагадаем, літоўская камісія па нацыянальнай бяспецы ў аўторак прапанавала закрыць для перамяшчэння тавараў, транспарту і людзей пункты пропуску "Лаварышкес" і "Райгардас" (з беларускага боку "Катлоўка" і "Прывалка"). Таксама прапануецца паступова скараціць колькасць рэгулярных пасажырскіх аўтобусных рэйсаў у Беларусь. Рашэнне аб гэтым павінен прыняць літоўскі ўрад.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі