Глод: для мяне нацыянальная ідэя — ліберальная Беларусь як частка Еўропы

Глод: для мяне нацыянальная ідэя — ліберальная Беларусь як частка Еўропы

12 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — палітычны аналітык Цэнтра аналізу еўрапейскай палітыкі (ЗША), магістарка па еўрапейскай палітыцы Універсітэта Сасекса (Вялікабрытанія) Кацярына Глод.


Беларускае грамадства прадэманстравала сваю сталасць — здольнасць прымаць рашэнні і браць на сябе адказнасць. Мы можам самі абраць кірунак і шлях, якім будзем рухацца далей. І тое, якую краіну мы пабудуем, на якіх прынцыпах, — усё гэта беларусы здольныя вырашыць шляхам дыскусіі і абмеркавання. Мы гэта можам. Галоўнае цяпер — вярнуць сабе права самім прымаць рашэнні, перакананая Кацярына Глод.


Пра тое, ці важна, на якім гістарычным і культурным падмурку будуецца Новая Беларусь, як нам паразумецца ў выбары шляхоў развіцця, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Кацярынай Глод

Набыць кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя" (PDF) можна тут

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.


Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?


На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.


Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.


Праграма выходзіць штотыдзень у панядзелак і чацвер у 14:00.


Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".


Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:


Нацыянальная ідэя

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі